Па легедзе умацаванае паселішча тут калісьці заснаваў мясцовы князь Давід, каб трымаць абарону ад Кіеўскага княства, але яно была ўсё ж захоплена ворагамі.

Але больш верагоднай выглядае версія, что Давыд-Гарадок заснаваў Давыд Ігаравіч – сын валадзімір-валынскага кнзя Ігара, праўнук Рагнеды. Пасля смерці бацькі Ігар не атрымаў княсcва і прымаў удзел у барацьбе за спадчыну бацькі, нават асляпіў дзеля гэтага свайго стрыечнага брата Васільку. За гэта ён быў сасланы родзічамі ў гэтыя мясціны, дзе яму дазволілі заснаваць паселішча на Гарыні. Так, у 1100 годзе, каля месца ўпадзення рэчкі Няпраўды ў Гарынь было засанавана паселішча, якое называлі Гарадок, а потым і Давыд-Гарадок. З тых часоў і да нашых часоў дайшло ўмацаванае гарадзішча, якое было цэтрам старажытнага горада. У 1937 годзе падчас раскопу тут знайшлі 13 трун з парэшткамі людзей у княжацкім убранні, якія былі датаваныя 13-14 стагоддзямі. Парэшткі былі перапахаваны на мясцовых могілках. Раскопкі адбываліся і ў 1967 годзе вядомым археолагам Пятром Лысенкай.

Князь Давыд пражыў каля 60 гадоў і пахаваны быў у Кіева-Пячорскай лаўры. У год 900-годзя на галоўнай плошчы Давыд-Гарадка быў пастаўлены помнік у ягоны гонар.

Давыд-Гарадком гэтае паселішча канчаткова пачалі называць у 14 стагоддзі, калі тут уладарыў князь Давыд Дзмітрыевіч, жанаты з Марыяй – дачкой вялікага князя Альгерда. Ён распачаў будаўніцтва на гары драўлянага замку – Верхняга замку, які занядбаў пасля вайны з Маскоўскай дзяржавай у сярдзіне 17 стагоддзя. Пасля смерці Давыда тут пачаў уладарыць ягоны сын Мітка. Мітка падтрымліваў Свідрыгайлу падчас ягонага супрацьстаяння з Жыгімонтам. Пасля паразы Свідрыгайлы многія з ягоных паплечнікаў былі забіты, такі лёс нападкаў і Давыда. Так згасла галіна мясцовых князей.

Давыд-Гарадок перайшоў да вялікага князя Жыгімонта, які ў 1523 годзе падарыў сваёй жонцы Боне Сфорца. Горад тады уваходзіў у Пінскае княства, якое яна пераўтварыла ў староства. У 1527 годзе яна перасяліла сюды татар, якія дарэчы прынялі хрысціянства. Ад татар тут здаўна ідзе традыцыя вырошчваць на агародах кветкі. У савецкія часы жыхары Давыд-Гарадка зараблялі продажам семян кветак амаль па ўсім былым Савецкім саюзе.

Бона Сфорца не аднойчы бывала тут. Існуе нават легенда, што яна закахалася ў мясцовага мастака Яна Навошу, а ён не адказаў ёй узаемнасцю.

А вось сын Боны Сфорцы Аўгуст ІІ падарыў гэтыя уладанні свайму сябру Мікалаю Радзівілу Чорнаму. У 1586 годзе Радзівілы  стварылі Давыд-Гарадоцкую ардынацыю. Пры Радзівілах, у канцы 16 стагоддзя, у падножжа замкавай гары з’явіўся Ніжні (Дольны) замак. Ён злучаўся са старым замкам на гары з дапамогай пад’ёмнага маста.

На пачатку 17 стагоддзя Давыд-Гарадок быў буйным рамесніцкім цэнтрам. Тут было 12 вуліц, існавала царква, дзейнічалі тры млыны, адзін з іх працаваў проста на вадзе – на трох лодках. У 1623 годзе Ян Альбрэхт Радзівіл заснаваў тут першы касцёл, які прастаяў амаль два стагоддзі і згарэў у 1811 годзе.

У 1648-50 гадах у Давыд-Гарадку і ваколіцах здарылася паўстанне мяшчан на чале з войтам Іванам Багдашэвічам. На падаўленне пазстання з войскам быў накіраваны гетман Януш Радзівіл. Урэшце рэшт паўстанне было задушана, а 18 кіраўнікоў былі пакараны смерцю. А вось Іван Багадшкевіч здолеў уцячы ў Запарожскую Сеч.

У 1655 годзе недалёка ад Давыд-Гарадка маскоўскае войска на чале з ваяводай князем Валконскім разбіла літоўскі вайсковы атрад і пачало аблогу горада. Горад быў ахоплены пажарам, ад якога моцна пацярпеў. Былі моцна пашкоджаны мясцовыя замкі. У канцы 17 стагоддзя на гары, на месцы Верхняга замка, Радзівіламі быў пабудаваны драўляны палац, дзе размяшчалася адміністрацыя горада.

У 1724 годзе на мясцовых старажытных могілках была пастаўлена Свята-Георгіеўская царква. Драўляную царкву будавалі мясцовыя майстры. Асабліва каштоўным з’яўляецца барочны іканастас гэтай царквы, зроблены невядомым у 1751 годзе. Царская брама з іканастаса, як вялікая культурная каштоўнасць, была перавезена ў Нацянальны мастацкі музей у Мінск.

Пасля Другога Падзелу Рэчы Паспалітай, у 1795 годзе Давыд-Гарадок увайшоў у склад Расійскай Імперыі як павятовае мястэчка Мінскай губерніі. Тады ж горад атрымаў герб: човен на рацэ, нагружаны таварамі, а над ім – гарадская брама.

Прыкладна ў той жа час тут з’явілася суднаверф, а таксама прыстань, тавары з якой адпраўлялі і за мяжу.

На пачатку 20 стагоддзя святар з-пад  Турава Цімафей Юхневіч вырашыў пабудаваць на старажытных праваслаўных могілках Давыд-Гарадка царкву. Спачатку, у 1906 годзе, зямлі хапіла толькі каб паставіць невялікую мураваную капліцу. А вось у 1910 годзе пачалося будаўніцтва царквы, якая ў 1913 годзе была асвечана ў гонар Казанскай Божай Маці. Цімафей Юхневіч памёр у 1920 годзе і быў пахаваны побач з царквой.

За польскім часам , 1920-30 гадах Давыд-Гарадок стаў памежным горадам. З тых часоў да нас дайшоў будынак польскіх казармаў.

У 1936 годзе ў Давыд-Гарадку пачалося будаўніцтва мураванага касцёла. За савецкім часам у будынка была знесена вежа і ён стаў домам культуры і выконвае гэтую функцыю і да нашых дзён.

У 1957 годзе ў Давыд-Гарадку нарадзіўся беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк.

Фота: Кісцерны Кірыл

Tags: