Гэтая вёска знаходзіцца на пагорку. Кажуць, што раней уся вяршыня пагорка была без леса, а пакрыта белым пяском. Адсюль і пайшла назова гэтага паселішча.
Вёска Белагруда знаходзіцца на бераз ркаі Дзітва. У гэтых мясцінах, на беразе ракі Дзітва, была знойдзена стаянка каменнага века.
Упершыню ў пісьмовых крыніцах гэтае паселішча ўзгадваецца пад назовай Белагруд у 16 стагоддзі, тады яно належала Завішам.
У 1609 годзе падкаморы лідскі Ян Янавіч Завіша пабудаваў тут драўляны касцёл. Касцёлу ён надаў фундуш – фальварак і 10 коп літоўскіх грошаў. Потым тут уладарыў ягоны сын Мікалай Завіша – кашталян віцебскі. У 1654 годзе падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай касцёл быў знішчаны.
У 1703 годзе ўладар Дзітвы Шамятоўскай — Уладзіслаў Шэмет пабудаваў новы драўляны касцёл, які асвяцілі ў гонар Яна Хрысціцеля. Увакол касцёла ўзніклі каталіцкія могілкі. А ў 19 стагоддзі была пастаўлена драўляная двух’ярусная званіца. Гэты касцёл прастаяў тут да пачатку 20 стагоддзя.
Белагруда належала Завішам да сярэдзіны 18 стагоддзя, калі Барбара Завіша пабралася шлюбам з ваяводай наваградскім Мікалаем Фаустынам Радзівілам.
Так тут пачалі ўладарыць Радзівілы. Каля Белагруды па загадзе Радзівілаў пачалі здабываць вапну. Жонка Станіслава Раддзівіла – Караліна з роду Пацеяў у сярэдзіне 18 стагоддзя пры касцёле заснавала шпіталь і прытулак для старых і хворых, школу.
У 1824 годзе Белагруду ў Радзівілаў набыў Тадэвуш Андрэйкавіч. Ягоны сын Юліян Андрэйкавіч прадаў Белагруду Канстанціну Кашыцу. Канстанцин Кашыц прымаў актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага, за гэта ён быў сасланы ўглыб Расіі. Белагруду ён быў вымушаны ў 1866 годзе прадаць палкоўніку рускай арміі Дзмітрыю Маўрасу. Маўрасам Белагруда належала да 1921 года.
На пачатаку 20 стагоддзя стары драўляны касцёл ужо зусім занядбаў і ксёндз Казімір Сталеўскі пачаў збіраць ахвяраванні на новы касцёл, а ў 1902 годзе пачалося будаўніцтва. У 1905 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Святога Арханёла Міхаіла. Касцёл пабудаваны ў неараманскім стылі. Ягоная вышыня разам з крыжамі складае 76 метраў.
У касцёле знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Балеснай. Гэты абраз 17 стагоддзя быў перанесены сюды з папярэдняга драўлянага касцёла.
Існуе такое падданне наконт ўзнікнення гэтага абраза. Аднойчы каля ракі Дзітвы хлопчык пасвіў авец, і пабачыў, што па раке плыве абраз. Абраз спыніўся каля берага, хлопчык дастаў яго і пабег з ім да дарослых. Было вырашана пабудаваць на гэтым месцы касцёл.
У 1925 годзе польскія ўлады перадалі Белагруду Амброзію Кастравіцкаму – роднаму брату Каруся Каганца. Ён быў у шлюбе з Марыяй Багушэўскай, у іх было двое дзяцей. У 1937 годзе ён памёр і быў пахаваны на мясцовых могілках. У 1940 годзе ягоная жонка і дзве дачкі былі рэпрасаваны.
Фота: Кісцерны Кірыл