Па мясцовых чутках раней гэтае паселішча мела назову Жабкі, таму што яно знаходзіцца ў балоцістых мясцінах і тут было шмат жаб. З цягам часам гэтая назова пераўтварылася у Зябкі. Існуе і іншыя версіі паходжання назовы. Кажуць, што многа кто праязжаў тут па шляху і казаў “як тут зябка” — у сэнсе холадна, гэтая фраза і стала назовай вёскі.
Людзі пасяліліся у гэтых мясцінах яшчэ ў паганскія часы. Аб гэтым сведчаць старыя пахаванні, якія тут ёсць. Побач з вёскай знаходзіцца стары курганны могільнік. На ім шмат камянёў, іх ставілі на магілах памерлых. На гэтых камянях магчыма пабачыць салярныя знакі – знакі пакланення сонцу. Таксама у наваколлі нямала выцягнутых курганоў з пахаваннямі, якія назвалі “валатоўкамі”, таму што па паданнях у іх пахаваны волаты. Калі тут падарожнічаў мастак і краязнаўца Язэп Драздовіч, то ён налічыў тут больш за 50 такіх “валатовак”. Большасць гэтых помнікаў знаходзіцца недалёка ад мясцовага возера Доўгае. Дарэчы гэта самае глыбокае возер Беларусі, яно мае глубіню 53,5 метраў.
Зябки вядомы яшчэ з 16 стагоддзя, калі былі пазначаны на мапе. Паслелішча знаходзілася на старажытным шляху з Полацка ў Вільню, які зваўся Алгердавым шляхом. Гэты шлях заўсёды меў стратэгічнае значэнне, ім неаднаразова ехалі вялікія князі і каралі, ішлі войскі. Тут праязжаў і Альгерд, і Вітаўт, і Стэфан Баторый.
Пра гісторыю Зябкаў амаль нічога не вядома да пачатку 20 стагоддзя. А вось з 1902 года тут пачала будавацца чыгунка Полацк-Маладзечна, якая прайшла праз Зябки. Адкрыццё чыгункі адбылось ў 1905 годзе, тады ж быў адчынены і мясцовы вакзал, будынак якога захаваўся да нашых часоў. Недалёка ад вакзала былі пастаўлены і іншыя будынкі: воданапорная вежа, якая захавалася з тых часоў і дзейнічае, а таксама чыгуначнае вучылішча і сем казармаў, дзе жылі выкладчыкі, навучэнцы і рабочыя чыгункі.
Кажуць, што імператар Мікалай ІІ асабіста ехаў з праверкай па новай галінцы чыгункі і нават сышоў на перон у Зябках.
Са з’яўленнем чыгункі вёска пачала развівацца і хутка пераўтварылася ў мястэчка. Побач са станцыяй узнік рынак і пачалі праводзіць кірмашы. У тыя гады тут жыло ўжо шмат яўрэяў.
Падчас савецка-польскай вайны ў 1919 годзе пад Зябкамі адбыўся першы танкавы бой. З боку чырвонай арміі ў ім удзельнічалі тры танкі, з якіх два былі падбіты, а адзін – заграз у дрыгве.
Пасля савецка-польскай вайны, з 1920 года Зябкі ўвайшлі у склад Польшчы. Згодна з палітыкай польскіх уладаў тут пачалі даваць землі асаднікам – этнічным палякам, часцей афіцэрам. З тых часоў у Зябках захаваліся дамы асаднікаў па прозвішчах Скрабатун і Шатыбалка, у адным з іх зараз знаходзіцца школа. Пры Польшчы пачаліся работы па брукаванні Альгердавага шляху, адрэзак ад Зябкаў да Празарок быў забрукаваны мсяцовымі жыхарамі. Гэтую брукаваную дарогу магчыма пабачыць і зараз.
У 1920-х гадах мясцовы яўрэй Рафаіл Ітман пабудаваць тут млын. Каб не плаціць падаткаў ён дамовіўся з палякам-асаднікам і гаспадаром млына па дакументах стаў паляк Шатыбалка, а вось насамрэч кіраваў млыном Ітман. Для будаўніцтва млына ён запрасіў двух інжынераў з Германіі, паравы рухавік і іншае абсталяванне таксама было прывезена адтуль. Недалёка ад млына стаяў дом Ітмана, а таксама іншыя тэхнічныя пабудовы, адна з якіх захавалася.
Млын хутка набраў папулярнасць сярод мясцовых жыхароў, сюды прыязжалі з усіх навакольных вёсак. Працаваў гэты млын ажно да пачатку 2000-х гадоў. Вялікі чатырохпавярховы цагляны будынак млына добра захаваўся да нашых дзён.
На ўскраіне Зябак была таксама сядзіба іншага паляка – пана Рудаміна. Ён меў вялікі сад, дзе вырошчваў яблыкі, таксама меў фабрыку па іх перапрацоўцы. Сярод вырабаў гэтай фабрыкі быў нават мармелад.
Фота: Кісцерны Кірыл