Упершыню ў летапісах Жылічы ўзгадваюцца ў пачатку 15 стагоддзя. Тады яны належалі ўдаве князя Сямёна Трабскага – Марыне Трабскай. Пасля яе смерці, па завяшчанні, усе маёнткі Марыны перайшлі да яе ўнука Альбрэхта Гаштольда. Альбрэхта Гаштольд пабраўся шлюбам з Соф’яй Вярэйскай, у іх быў сын Станіслаў. Да Станіслава і перайшлі маёнткі пасля смерці ягонага бацькі. Станіслаў Гаштольд пражыў толькі 35 гадоў і нашчадкаў не пакінуў. На ім абарваўся знакаміты род Гаштольдаў.

Пасля смерці Станіслава Гаштольда Жылічы разам з іншымі ягонымі маёнткамі патрапілі ў казну. А вось у пачатку 16 стагоддзя вялікі князь Жыгімонт перадаў Жылічыі ваяводзе наваградскаму Аляксандру Хадкевічу. А вось у 1620 годзе тут ужо пачаў уладарыць Ян Сапега, які атрымаў Жылічы праз шлюб з Ганнай з роду Хадкевічаў.

У Сапег Жылічы разам з іншыми землями Быхаўскага графства набыў суддзя рэчыцкі Ігнацій Булгак. Ігнацій Булгак не меў нашчадкаў і маёнткі перайшлі да ягонай сястры Фартунаты. Сын Фартунаты Ігнацій стаў наступным уладаром Жылічаў.

Ігнацій Булгак быў вядомым прадпрымальнікам і адным з буйнейшых землеўласнікаў пачатку 19 стагоддзя. Ён скончыў Дэрбскі універсітэт. Прымаў удзел у вайне з Напалеонам на расійскім баку і дайшоў з арміяй да Парыжу. Меў пасаду бабруйскага маршалка. Валодаў некалькімі цукровымі прадпрыемствамі, за што атрымаў мянушку “цукровы кароль”. Ігнаціў Булгак быў у шлюбе двойчы: з Ізабэлай Шлізнер, а потым з яе сястрой Тэрэзай, меў 9 дзяцей: 5 сыноў і 4 дачкі.

У 1820-х гадах Ігнацій Булгак абвясціў конкурс на стварэнне лепшага праекта ягонай сядзібы “Дабосна”.  Перамогу атрымаў студэнт Пецярбургскай акадэміі мастацтва Клабукоўскі. Ён стварыў праект і намаляваў эскізы інтер’ераў, але далей працу працягнуў вядомы архітэктар Караль Падчышнскі.

Пад будаўніцтва было выдзелена каля 100 гектараў зямлі побач з прытокам Дняпра – ракой Дабоснай. Будаўніцтва палаца ў стылі класіцызм пачалося ў 1825 годзе. Тады быў пабудаваны галоўны двухпавярховы корпус палац у форме буквы П. Парадны фасад упрыгожаны шасцікалонным порцікам, а бакавыя – порцікамі з чатырма калоннамі.

З галоўнага фасада была пастаўлена вялікая чатырохпавярховая квадратная вежа з купалам, у якой праходзіла парадная лесвіца.

Ігнацій Булгак быў аматарам мастацтваў, падчас паездкі па Італіі ён набываў карціны посуд і старажытныя скульптуры ці іх копіі, якія потом упрыгожвалі інтэр’ер ягонага палаца. Асабліва вылучаліся сярод іх копія статуі Венеры Капіталійскай, а таксама палатно Тыцыяна – абраз Святога Іераніма. Таксама ў палацы захоўвалася вялікая бібліятэка, якая налічвала больш за 7000 тамоў. Любіў Ігнацій Булгак і музыку, у сваім маёнтку ён стварыў асабістую капэллу і пабудаваў спецыяльны патаемны паверх, дзе для гасцей маглі спяваць выканаўцы. Усе памяшканні палаца мелі выдатную акустыку.

Вакол палаца Ігнацій заклаў вялікі парк на 100 гектараў. У парку было шмат альтанак і скульптур, былі выкапаны сажалкі, стаяла капліца. Ад палаца ішла алея да гаспадарчага двара. Тут былі шматлікія гаспадарчыя пабудовы: млын, прамысловыя карпусы, свіраны, канюшні, валоўні, пабудаваныя з камянёў і цэглы. Побач таксама былі пастаўлены дамы для працаўнікоў і дом аканома. Большасць гэтых пабудоў захаваліся да нашых дзён. Асаблівую цікавасць мае прамысловы корпус з вялікімі арачнымі праёмамі.

Недалёка таксама знаходзяцца рэшткі канюшняў.

Ігнацій Булгак памёр у 1857 годзе. Пасля смерці Ігнація маёнтак перайшоў да ягонага малодшага мына Эдгара. Пры ім палац быў пашыраны і дабудаваны. У правым крыле палаца размясцілася карцінная галерэя і храм.

А вось ў левым аранжарэыя і зімовы сад, дзе вырошчвалі паўднёвыя расліны і фрукты. Гэтая частка палаца да нашых дзён не захавалася. Плошча ўсіх памяшканняў палаца тады дасягала каля 4000 квадратных метраў, гшто рабіла  яго самым вялікім палацам у нашай краіне.

У другой палове 19 стагоддзя Жылічы наведваў Напалеон Орда і пакінуў малюнкі палаца:


Апошнім уладаром Жыліч быў пляменнік Эдгара Булгака Эмануэль Булгак. Ён амаль увесь час жыў у Польшчы, а палац пакінуў на кіраванне аканомам. Падчас Першай Сусветнай вайны у Жылічы ўвайшлі немцы і выевзлі з палаца усе каштоўнасці. За савецкім часам у палацы быў дзіцячы дом, потым тэхнікум. З 1970-х гадоў палац пачали рэстаўраваць, рэстаўрацыя працягваецца і цяпер. Для турыстаў адчынена частка палаца, якую магчыма наведаць з экскурсаводам.

Фота: Кісцерны Кірыл