Калісьці гэтае паселішча мела назову Ястрабель, якая паходзіць ад птушкі ястраба – у беларускай традыцыі ястраб сімвалізуе сілу кахання і адвагу.
Ястрамбель упершыню ўзгадваецца ў летапісах у 1507 годзе, тады вёска належала Пятру Алехнавічу Дарагастайскаму. У 1567 годзе тут ужо ўладарыў Андрэй Падарэўскі, які пастаўляў 12 коннікаў у войска.
У 17 стагоддзі ў Ястрабелі пачалі ўладарыць шляхцічы Рдутлоўскія, якія былі тут гаспадарамі на працягу 200 гадоў. Вядома, што ў 1663 годзе дэрбскі падкаморы Іван Рдутлоўскі і ягоная жонка Сусанна перадалі маёнтак свайму сыну Міхалу. Рдутлоўскія пабудавалі тут сядзібны дом, разбілі парк, заклалі бровар. Напрыканцы 18 стагоддзя яны далі фундуш на пабудову царквы, а ў 1840 годзе – на пабудову новай драўлянай царквы.
Гэтая царква прастаяла да 1924 года. Па мясцовай легендзе падчас царкоўнага свята мясцовыя жыхары замест царквы пайшлі ў поле працаваць. У гэты час пасярод чыстага неба блісканула маланка, патрапіла ў царкву і будынак згарэў.
Амаль адразу царкву пасля гэтага выпадка царкву аднавілі і асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Будынак царквы захаваўся да нашых дзён на паўночнай ускраіне Ястрамбеля. У 2000-я гады будынак рэканструявалі, царкву абклалі цэглай і атынкавалі.
У 1840-х гадах у маёнтку Ястрабель было больш за 9000 дзесяцін зямлі, у яго ўваходзіла 6 вёсак. А вось у самой вёске Ястрабель у 1846 годзе было 18 двароў і пражывала 186 чалавек. На той час тут уладарыў маршалак наваградскі Казімір Рдутлоўскі. Казімір таксама валодаў Сновам, Чэрніхавам і іншымі маёнткамі. Ён вырашыў прадаць Ястрамбель, а набыў яго Міхал Катлубай. 3 мая 1851 года ў Вильні яны аформілі здзелку аб продажы маёнтка.
Міхал Катлубай быў губернскім сакратаром у Вільні. Ён паходзіў са старажытнага татарскага рода Катлубаеў герба Марскі Кот. У Міхала было два сыны: Генрых і Эдвард. Пасля смерці бацькі ў Ястрэмбелі пачаў уладырыць Генрых. А вось праславіў род Катлубаяў Эдвард. Эдвард Катлумбай вучыўся ў ваеннай акадэміі ў Пецярбурзе, але хутка скончыў ваенную службу і вярнуўся ў Ястрамбель, дзе жыў ягоны брат. Эдвард Катлубай цікавіўся гісторыяй, ён атрымаў дазвол у Радзівілаў працаваць у іх архівах, у 1857 годзе ў Вільні выдаў кнігу “Нясвіжская галерэя Радзівілаўскіх партрэтаў”, якая стала вельмі аўтарытэтнай працай па гісторыі гэтага роду. Таксама напісаў кнігі “Ваенная гісторыя Польшчы да часоў Яна Сабескага”,”Генеалагічна-гістарычны атлас”, а таксама шмат апавяданняў на гістарычную тэму.
Пасля Генрыха Катлубая ў Ястрэбелі ўладарыла ягоная жонка Ізабэла, а ў канцы 19 стагоддзя тут гаспадарыў сын Эдварда Катлубая Генрых. Менавіта ён пачаў пабудову ў Ястрэбелі новага палаца. Будаўніцтва было скончана ў 1897 годзе.
Палац мае арыгінальны асіметрычны план з чатырох’яруснай вежай з паўночнага боку будынка. У палацы было 18 пакояў, сцены былі размалёваны сцэнамі з антычнай гісторыі, упрыгожаны ляпнінай, стаялі ізразцовыя печы, было шмат твораў мастацтва. У савецкія часы ўсе багацце палаца было разрабавана, а будынак передадзены пад дзіцячы інтэрнат. Тады ўсе унутраныя сцены былі знесены, а з падлог зняты паркет. У 1990-я гады для інтэрната зрабілі новы будынак, а палац стаў закінутым.
Зараз тэрыторыю сядзібы займае Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча. У 2014 годзе у палаца з’явіўся новы ўласнік – расійскі бізнесмэн, але і да гэтага часу ніякай працы па рэстаўрацыі сядзібы не пачалося.
Па баках ад палаца стаялі две афіцыны на 12 пакояў. Да палаца ішла шырокая алея, пачыналася яна з брамы. На захад ад брамы стаялі будынкі стайні і карэтнай. Увакол будынкаў быў разбіты парк. Зараз ён значна зарос, але і зараз у ім магчыма адшукаць экзатычныя дрэвы, пасаджаныя гаспадарамі сядзібы: дуб чырвоны, лістоўніца, сасна веймутава. На усход ад палаца, у парку таксама ёсць штучная сажалка, раней яна звязвалася каналамі з ракой Мышанкай.
На паўднёвым усходзе ад палаца быў гаспадарчы двор. На гаспадарчым двары сядзібы быў лесапільны завод і цагельня. Да нашых дзён з таго часу дайшоў будынак бровара, які быў пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя. Бровар дзейнічаў яшчэ ў 2000-я гады і только нядаўна быў зачынены.
У 1897 годзе ў Ястрамбелі было адчынена земскае народные вучылішча, было 260 жыхароў. У пачатку 20 стагоддзя маёнткам валодалі Эдуард і Міхал – сыны Генрыха і Ізабэлы Катлубаяў. А вось а апошнім уладаром Ястрамбеля быў Зыгмунд Катлубай. У 1939 яго арыштавалі і адаправілі ў Баранавіцкую турму, дзе ён і памёр у 1940 годзе. За польскім часам Ястрэмбель быў цэнтрам гміны Баранавіцкага павета, а ў савецкія часы стаў звычайнай вёскай.
Фота: Ermolaev Alexey, Savochka Oleg