Паходжанне назовы гэтай вёскі даволі зразумелае: калісьці ў гэтыя мясціны прышлі навасёлы і заснавалі паселішча. З тых часоў тут побач існуюць дзве вёскі: Вялікія і Малыя Навасёлкі.

Упершыню ў пісьмовых крыніца Вялікія Навасёлкі ўзгадваюцца ў 16 стагоддзі, калі яны належалі роду Кастравіцкіх герба Байбуза. Дарэчы Кастравіцкія уладарылі тут каля трох стагоддзяў.

Сярод Кастравіцкіх было шмат дяржаўных дзячоў і заможных людзей. Васіль Кастраваіцкі быў пісарам у вялікага князя Яна Казіміра. А вось Стэфан Кастравіцкі у войску караля Яна ІІІ Сабескага браў удзел у знакамітай бітве пад Венай. Таксама ён даваў грошы ў пазыку розных шляхцічам, у тым ліку і Багуславу Радзівілу. Радзвіл не мог разлічыцца з Кастравіцкім грашыма і аддаў пазыку зямлёй – перадаў некалькі вёсак са сваіх уладанняў.

На пачатку 19 стагоддзя ў Вялікіх Навасёлках уладарыў Міхал Кастравіцкі. На той час тут існаваў драўляны палац. А вось у 1820-я гады быў узведзены новы будынак палаца ў класічным стылі. Галоўны фасад двухпавярховага будынка палаца ўпрыгожаны портыкам з чатырма калонамі.

Пасля смерці Міхала ў 1853 годзе тут пачаў уладарыць ягоны сын Міхал Апалінарый. А вось гаспадаром у суседніх Малых Навасёлках стаў ягоны брат Караль. Караль Кастравіцкі быў прагрэсіўным гаспадаром, у сваім маёнтку ён адмяніў прыгоннае права.

Падчас паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе тры браты Кастравіцкія: Караль, Казімір і Міхал Апалінарый прынялі ў ім актыўны ўдзел. Пасля паразы паўстання Караля і Казіміра арыштавалі і саслалі з Сібір, а вось Міхал Апалінарый здолеў іміграваць у Італію. У Італіі ягоная дачка Ангеліна зацяжарыла ад мясцовага хлопца і нарадзіла дзіця, якому далі імя Вільгельм. Калі Вільгельі Апалінары Кастравіцкі падрос, то ён з’ехаў з Італіі ў Францыю, дзе стаў сусветна вядомым паэтам-наватарам пад псеўданімам Гіём Апалінэр.

За Каралем Кастравіцкім у высылку ў Табольск паехала ягоная каханая Алена Свентаржэцкая. Там яны ажаніліся і ў 1868 годзе ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Казімірам. У 1872 годзе Кастравіцкія здолелі вярнуцца на Беларусь, жылі ў Засуллі на Стаўбцоўшчыне. На нашай зямлі Казімір Кастравіцкі стаў вядомым дзеячом беларускага адраджэнне, паэтам, драматургам, мастаком. Ён вядомы пад псеўданімам Карусь Каганец.

Карусь Каганец пражыў 50 год і быў пахаваны на радзіме сваіх бацькоў у Вялікіх Навасёлках. Зараз тут магчыма пабачыць ягоную магілу з помнікам.

За ўдзел у паўстанні 1863 года Вялікія Навасёлкі ў Кастравіцкіх канфіскавалі ў казну. Праз пэўны час тут пачалі уладарыць пан Шустаў, потым Ленскі, якія прадалі маёнтак шляхцічу Эдварду Здзяхоўскаму з Ракава. У Эдварда быў сын Іосіф, якія разам з жонкай пераехаў у Вялікія Навасёлкі на пастаяннае жыццё.

Пад канец 19 стагоддзя ён сядзіба была перапланавана і пашырана пад кіраўніцтвам варшаўскага садоўніка Рыбскага. На тэрасах парка былі зроблены некалькі алей, у тым ліку шырокая цэнтральная, якая пачналася ўязной брамай.

Ва ўсхоняй частцы парка быў пастаўлены вялікі цагляны будынак стайні ў клаісчным стылі. Як і палац, гэты будынак быў упрыгожаны чатырма вялікі калонамі. Зараз, на жаль, ён знаходзіцца ў занядбайным стане.

Недалёка ад яго ў 1912 годзе быў пабудаваны вялікі каменны флігель для прыслугі, які мясцовыя звалі “мураванкай”.

Побач, у 1907 годзе быў узведзены і будынак бровара. Гэты спіртусовы завод дзейнічаў яшчэ зусім нядаўна, у 1990-я гады, а зараз закінуты.

У пачатку 20 стагоддзя ў суседняй вёсцы Малыя Навасёлкі нарадзіліся тры браты Ермаловічы, якія ўнеслі ўклад у гісторыю і культуру Беларусі. Лявон Ермаловіч прайаваў настаўнікам у школе ў Вялікіх Навасёлках, стварыў тут музей у гонар Каруся Каганца, а таксама адшукаў тут ягоную магілу. Валянцін Ермаловіч стаў заслужаным дзеячас культуры. А вось найбольш вядомым стаў Мікалай Ермаловіч – гісторык, які першым стаў вывучаць гісторыю Вялікага княства Літоўскага з пункту гледжання нашай краіны.

Фота: Кісцерны Кірыл