Упершыню ў летапісах Скокі ўзгадваюцца ў 1550 годзе, калі тут уладарыў Сямён Багданавіч Клувода. У 1567 годзе гаспадаром тут быў ужо Фёдар Скокаўскі. Потым тутэйшымі уладарамі былі шляхцічы Чыжэўскія, Баброўніцкія, князі Шуйскія. А вось у першай палове 18 стагддзя тут сталі ўладарыць прадстаўнікі роду Нямцэвічаў гребу Равеч.
Маёнткамі Нэплі і Клейнікі на Берасцейшчыне валодаў яшчэ віцебскі стольнік Андрэй Урсын-Нямцэвіч, а вось ягоны сын Аляксандр, які быў мечнікам берасцейскага ваяводста, дадаў да іншых мясцовых уладанняў і Скокі. Тут ён пабудаваў сябе сядзібу. Быў пастаўлены аднапавярховы сядзібны дом з ганкам, побач былі пабудаваны невялікія флігелі.
Сын Аляксандра Марцэлій Урсын-Нямцэвіч меў пасаду падчашага мельніцкага. У 1763 годзе па спадчынне ад бацькі ён атрымаў Клейнікі і Скокі. Марцэлій Урсын Нямцэвіч ажаніўся з Ядвігай Сухадольскай, у шлюбе меў 16 дзяцей.
У Скоках ён вырашыў зрабіць сваю рэзідэнцыю. У 1776 годзё ён фундаваў пабудову ў Скоках цаглянага касцёла і радавой пахавальні. Гэты касцёл стаяў да 1950-х гадоў, калі быў разабраны на цэглу для мясцовых будаўнічых патрэб. Зараз на месцы былога касцёл знаходзіцца валун.
У дубраве недалёка ад Скокаў Марцэлій Нямцэвіч пабудаваў капліцу ў гонар Марыі Егіпецкай. Побач з капліцай доўгі час жыў старац, які меў надзвычайныя здольнасці і лячыў людзей.
Таксама Марцэліям недалёка ад Скокаў была ўсталявана калона са скульптурай Архангела Рафаіла наверсе. Яе і зараз магчыма пабачыць у полі прыкладна ў кіламетры на поўнач ад паселішча. Мясцовые завуць яе калона “Рахвал”.
А вось уздоўж дарогі на Скокі Марцэлій паставіў шмат драўляных скульптур святых.
Па чутках з-за гэтых скульптур яго неаднойчы выклікалі ў суд – у цёмны час гэтыя скульптуры моцна палохалі падарожнікаў і іх коней падчас іх шляху.
У 1770-х гадах па загадзе Марцэлія стары сядзібны дом быў разабраны і недалёка ад яго пачалося будаўніцтва новага мураваннага палаца.
Палац мае рысы стылю позняга барока, з двух бакоў ягоны фасад упрыгожаны адмысловымі вежамі-алькежамі. У гэтых вежах пры Нямцэвічых была размешчана скарбніца і сховішча.
На першым паверсе было шмат даволі невялікіх пакояў, а вось вялікая заля для прыёмаў знаходзілася на другім паверсе. З правага боку ад палаца знаходзілася афіцына, а з левага размяшчалася канюшня. Будынкі ўтваралі парадны двор з круглым газонам у цэнтры. Вакол палаца быў таксама разбіты рэгулярны парк.
Зараз у палацы скончана рэстаўрацыя, якая доўжылася каля 20 гадоў і тут размяшчаецца музей Урсын-Нямцэвічаў.
Пасля смерці Марцэлія у 1802 годзе Скокі перайшлі да ягонага старэйшага сына Юліяна Урсын-Нямцэвіча. Юліян Урсын-Нямцэвіч быў вядомым палітычным дзеячом Рэчы Паспалітай, пісьменнікам, гісторыкам. Юліян скончыў рыцарскую школу ў Варшаве. У 1788 годзе ён быў абраны паслом на чатырохгадовы сейм 1788-92 гадоў. Менавіта Юліян Урсын-Нямцэвіч прыняў актыўны ўдзел у распрацоўцы Канстутуцыі 3 мая 1791 года, якая была першай у Еўропе.
Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі ён быў ягоным бліжэйшым паплечнікам, ад’ютантнам і сакратаром. Падчас аднаго з баёў быў паранены, схоплены і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. У 1796 годзе разам з Касцюшкай выехаў у ЗША. У 1807 годзе Нямцэвіч вярнуўся на радзіму. З 1814 года быў сакратаром сената Каралеўства Польскага у складзе Расійскай Імперыі. Падчас паўстання 1831 года ўваходзіў у часовы урад, а пасля паразы паўстання эміграваў ва Францыю. Памёр ён у Парыжы ў 1841 годзе.
Юліян Урсын-Нямцэвіч быў вядомым пісьменнікам польскага адраджэння, аўтарам шматлікіх мемуараў, а таксама аўтарам зборніка “Літоўскія пісьмы”. Творы Нямцэвіча былі выдадзены ў 12 тамах.
У 1860-х гадах у Скоках быў Напалеон Орда і пакінуў малюнак мясцовага палаца:
Адзін з наступных уладароў Скокаў Ян Урсын-Нямцэвіч быў маршалкам гарадзенскай шляхты, а таксама займаў іншыя дзяржаўныя пасады. Ён асабіста сябраваў з імператарам Аляксандрам ІІІ. Калі імператар прымаў удзел у ваенных манёрах у Брэсце, ён спыняўся ў палацы Нямцэвіча ў Скоках на некалькі дзён.
Падчас Першай Сусветнай вайны пры адступленні рускіх войскаў ім быў дадзены загад узарваць палац. Але Ян Урсын-Нямцэвіч разам з жонкай Соф’яй здолеў пераканаць вайскоўскаў не выконваць гэты загад. Так палац ацалеў.
Калі ў Скокі ўвайшлі немцы, то ў будынку зрабіў сваю стаўку камандучючу усходнім фронтам, генерал-фельдмаршал Леапольд. А вось 15 снежня 1917 года у палацы ў Скоках было падпісана перамір’е паміж Германіяй і Савецкай Расіяй, якое стала прадвеснікам Брэсцкага міру.
Аднак падчас Першай Сусветнай вайны маёнтак значна пацярпеў. Былі разбураны будынкі афіціыны і канюшні, якія стаялі побач з палацам. З палаца знікла шмат каштоўных рэчаў, якія там раней захоўваліся: палотны Ван Дэйка, Тэрнерса, фамільныя партрэты прадстаўнікоў роду, асабістыя рэчы і карэспандэнцыя Юліяна Урсын-Нямцэвіча, каштоўны посуд.
У 1920-я гады маёнткам валодала Соф’я Урсын-Нямцэвіч, потым Яніна, а апошнім уладаром стаў Станіслаў з роду Урсын-Нямцэвічаў.
Фота: Кісцерны Кірыл, Савачка Алег