Паселішча ў гэтых мясцінах з’явілася ў 19 стагоддзі. На той час тут уладарылі Пратасевічы, потым Навіцкія. А вось у 1897 годзе яго набывае Ян Отан Бохвіц.
Ян Отан быў афіцэрам гусарскага палка, удзельнічаў у Крымскай вайне. Ён змагаўся за адмену прыгоннага права, а ў 1863 годзе ўліўся ў шэрагі паўстанцаў. Пасля задушэння паўстання быў схоплены, арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання, якое потым замянілі на спасылку. Пакаранне ён адбываў у Дынабургскай крэпасці, а пасля вяртання на радзіму ён хутка ўзяўся за гаспадарку і заснаваў две сядзібы: Флар’янава – якое назваў у гонар бацькі , а потым і Паўлінава – якое назваў у гонар маці.
Ян Отан заняўся вувычэннем пладовых раслін і напісаў кнігу “Як закладаць і даглядаць за садам”. У Паўлінава ён перш за ўсё заклаў сад і пейзажны парк. У парку быў зроблены штучны вадаём на рэчцы Качарышка, па беразе былі высаджаны грабы, а вось на раке Лахазва былі зроблены дамбы і быў пастаўлены вадзяны млын. У вадаёмах Бохвіцы вырошчвалі рыбу і нават адпраўлялі яе на продаж у Брэст і Варшаву.
Пасля гэтага Бохвіц пабудаваў гаспадарчы двор. Пасярод леса быў пастаўдены самалакурны завод. Таксама з’явіліся розныя гаспадарчыя пабудовы для абслугоўвання сядзібы.
Да нашых дзён захавалася стайня, дзе калісьці стаялі пародзістыя скакуны. Будынак мае г-абразную форму, а яго даўжыня ягоных карпусоў складае каля 50 і 28 метраў. Нядаўна гэты будынак быў выкуплены і пачаў аднаўляцца.
Таксама захавалася лядоўня – будынак, дзе раней захоўвалі прадукты. Гэты невысокі будынак накрыты вялікім двусхільным дахам амаль да самай зямлі.
Таксама (хаця і ў пераробленым выглядзе) дайшоў да нас і будынак кароўніка.
На пачатку 20 стагоддзя Ян Отан Бохвіц пачаў будавацьу Паўлінава палац. Ёсць звесткі, што палац быў пабудаваны вельмі хутка — за шэсць месяцаў. Пра дату ягонай пабудовы сведчаць лічбы на адным з фасадаў – 1906 год.
Палац мае рысы неаготыкі, ягоныя фасады ўпрыгожвае шмат невялікіх дэкаратыўных вежачак і стральчатыя гатычныя вокны. У левым крыле палаца была невялікая капліца з вежай и крыжом, да нашых дзён яна не дайшла. За савецкім часам у палацы быў ваенны шпіталь, а з 1990-х гадоў ён закінуты. Нядаўна ў палацы пачалася рэстаўрацыя, але рухаецца яна не вельмі хутка.
Калі ў 1915 годзе Ян Отан Бохвіц памёр, Паўлінава перайшло да ягонага сына Тадэвуша. Тадэвуш быў паэтам, літарартарам, цікавіўся гісторыяй журналістыкі. Тадэвуш сябраваў з Элізай Ажэшкай, яны вялі перапіску, якая пазней нават была апублікавана асобнай кнігай. Эліза Ажэшка бывала ў Паўлінава. Так у 1909 годзе яна зрабіла вандроўку сюды на аўтамабіле Юзафа Рэйтана з Грушаўкі.
З 1930 года Паўлінава належала сыну Тадэвуша Яну Атону Бохвіцу, а потым Фларыяну Бохвіцу, які стаў апошнім уладаром маёнтка. У савецкія часы ў Паўлінава размясцілі ваенную частку. У 1970-я гады амаль ўсю вёску Паўлінава перасялілі ў два дамы по тры і пяць паверхаў.
Фота: Kisterny Kiryl, Savochka Oleg