Маршрут №1
ШЛЯХАМ ВЕЛІЧНЫХ КАСЦЁЛАЎ

Маршрут праходзіць па тэрыторыі
Маладзечанскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў

Маладзечанскі раён

Беніца

Велічны мураваны касцёл у Беніцы з’явіўся ў самым пачатку 18 стагоддзя дзякуючы намаганням Міхала Казіміра Коцела. Наступныя прадстаўнікі рода Коцелаў зрабілі тут сваю рэзідэнцыю і пабудавалі палац. На жаль, ад яго нічога не захавалася, толькі малюнак Напалеона Орды…

Маладзечанскі раён

Лебедзева

Вядома Лебедзева з 14 стагоддзя, было каралеўскім уладаннем, а таксама належала Гальшанскім, Радзівілам, Агінскім. Сярод помнікаў мінуўшчыны тут ёсць «царква-мураўёўка», але найбольшую цікавасць мае капліца-пахавальня, пастаўленая ў пачатку 20 стагоддзя мясцовымі ўладарамі Свентаржыцкімі.

СМАРГОнскі раён

Cолы

Солы вядомы яшчэ з 16 стагоддзя, калі належалі Радзівілам. У 1794 годзе недалёка адсюль адбылася знакамітая бітва атрада паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі на чале з Якубам Ясінскім і царскага войска. А вось каля 100 гадоў таму, у 1926 гаду, у Солах быў пабудаваны вельмі цікавы і прыгожы касцёл у стылі мадэрн.

АСТРАВЕЦкі раён

Гервяты

Першы драўляны касцёл у Гервятах з’явіўся яшчэ ў 16 стагоддзі, калі гэтае паселішча належала Віленскаму біскупству. А вось пад самы канец 19 стагоддзя тут пачалося будаўніцтва новага цаглянага храма ў неагатычным стылі. Касцёл у Гервятах мае вышыню са шпілем у 61 метр і лічыцца самым высокім касцёлам Беларусі.