Па легендзе ў гэтых мясцінах праязджаў кнзяь Гермонт, спыніўся тут і заснаваў паселішча. Князь і яго ваяры ўбачылі тут журавоў (па-балцку – gerve), адсюль и пайшла такая назова паселішча. Па іншай версіі паселішча князь назваў у свой гонар Гермонтамі, а пазней гэтая назова змянілася да Гервят.

Упершыню ў летапісах Гервяты ўзгадваюцца ў сярэдзіне 15 стагоддзя як уласнасць Віленскага біскупства. У 1536 годзе віленскі біскуп Ян заснаваў тут першы драўляны касцёл. У 1563 годзе Гервяты ўзгадваюцца ўжо як мястэчка Віленскага павета. Гервяты належалі Віленскаму біскупству на працягу доўгіх часоў, да канца 18 стагоддзя. А вось пад канец 18 стагоддзя Гервяты набыў рускі пасол у Стамбуле Шусэн Жуфрэ.

Кажуць, што ён бываў у Гервятах і любіў лавіць рыбу у мясцовай раке Лоша. Дарэчы гэта назова паходзіць ад балцкага слова, якое азначае стронгу (раней гэтай рыбы было шмат у раке).

На пачатку 19 стагоддзя ў Гервятах пачаў уладарыць падкаморы Віленскага павета Мацей Дамейка. Акрамя вышэйназванай пасады Мацей таксама заведваў малой пячаткай Вялікага княства Літоўскга. У Мацея Дамейкі дзяцей не было і пасля ягонай смерці Гервяты перайшлі да ягонага пляменніка Аляксандра Дамейкі.

Аляксандр Дамейка зрабіў хуткую кар’еру і ў 1855 годзе быў абраны маршалкам шляхты Віленскай губерніі. У 1863 годзе, ў адрозненне ад большасці мясцовай шляхты, Аляксандр Дамейка не падтрымаў паўстанне Кастуся Каліноўскага і нават напісаў ліст да імператара Аляксандра ІІ с асуджэннем паўстання ад імя шляхты Віленскай губерніі. За гэта паўстанцы зрабілі на яго замах і ён быў паранены. Аляксандр Дамейка заставаўся маршалкам шляхты да самай сваёй смерці.

Да 1896 года у Гервятах існаваў стары драўляны касцёл, які быў ужо ў даволі кепскім стане. Ініцыятарам пабудовы новага касцёла стаў ксёндз Уладзіслаў Альшэўскі. Будаўніцтва ішло на сродкі парафіян, свій фундуш таксама надалі ўладары Гервят Анэля Нарушэвіч яе сын Вацлаў Дамейка, а таксама мясцовы шляхціч Станіслаў Паплаўскі. Касцёл будавалі 4 гадоў з мясцовай цэглы, дзеля гэтага побач з Гервятамі быў нават створаны цагляны завод. Праект храма распрацваў віленскі дойлід Вацлав Міхневіч. Касцёл быў асвечаны ў гонар Святой Троіцы ў 1903 годзе.

Касцёл з’яўляецца яскравым пракладам беларускай неаготыкі. Будынак мае 52 вежы, а вышыня галоўнай вежы са шпілем складае 61 метр – гэта самы высокі касцёл нашай краіны.

Інтэр’ер храма даволі строгі, яго ўпрыгожваюць тры драўляных алтары. У касцёле знаходзіцца Ружанцовы абраз 18 стагоддзя, напісаны невядомым мастаком.

Вакол касцёла быў створаны батанічны сад, дзе магчыма пабачыць больш за 500 відаў раслін. Яго таксама завуць “паркам 12 апосталаў”, таму што тут знаходзяцца статуі 12 вучняў Хрыста.

З канца 19 стагоддзя ў Гервятах таксама захаваўся вадзяны млын на рацэ Лоша. Ён мае цікавы знешні выгляд з элементамі фахверкавай архітэктуры. У 1980-х гадах будынак быў рэстаўраваны і зараз тут месціцца кафэ.

У Гервятах жыве нямала літоўцаў, таму Гервятская школа одна з некалькіх на Беларусі, дзе выкладаюць літоўскую мову.

Фота: Кісцерны Кірыл, Жыдович Ірына