Амаль да сэрэдзіны 19 стагоддзя ў гэтых мясцінах было поле. У 1838 годзе фальварак Вошкаўцы, які знаходзіўся недалёка на захад адсюль, набыў Фларыян Бохвіц.
Фларыян Бохвіц нарадзіўся ў Міры ў 1799 годзе. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы, а потым у Кіеўскім універсітэце. У Наваградку ён пазнаёміўся со сваёй жонкай Паўлінай Маёўскай – стрыечнай сястрой Адама Міцкевіча. Фларыян Бохвіц быў адвакатам, але цікавіўся філасофіяй. Ён напісаў кнігу “Форма майго мыслення”, але не падпісаў кнігу сваім імем пры першым выданні. Потым ён выдаў яшчэ некалькі кніг па філасофіі, а таксама склаў педагагічную праграмму па выхаванню вучняў. Па гэтай праграме яны з жонкай навучалі і сваіх дзяцей.
Іх сын Ян Отан быў афіцэрам гусарскага палка, а ў 1863 годзе прыняў удзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Пасля задушэння паўстання ён быў схоплены, арыштаваны і высланы ў Дынабургскую крэпасць. Пасля вяртання са спасылкі ён пачаў гаспадарыць у бацькоўскіх землях.
У двух кіламетрах ад ранейшана фальварка Вошкаўцы ён заснаваў новы і назваў яго ў гонар свайго бацька – Флар’янава (дарэчы, праз 20 гадоў Бохвіц назаве іншы свой маёнтак у гонар маці – Паўлінава).
Каля 1870 года Ян Отан пабудаваў у Фляр’янава драўляны сядзібны дом. Дом быў пастаўлены на высокім падмурку і меў мансарду, а таксама веранду. Вакол палаца быў закладзены парк, якім гаспадаром были пасаджаны многія экзатычныя дрэвы, у тым ліку лістоўніца, белая акацыя, ліпа Мольтке. Некаторыя з гэтых дрэў магчыма пабачыць у парку і зараз. З усходняга боку ад сядзібы Бохвіц заклаў сад, дзе вырошчваў эксперыментальныя гатункі дрэў, у тым ліку і на продаж. Сад лічыўся адным з лепшых на нашых землях у той час.
Пасля Ян Отана Бохвіца ў Фляр’янава уладарыў ягоны сын Тадэвуш Бохвіц. Ён быў паэтам, літаратарам, цікавіўся гісторыяй журналістыкі. У палацы ў яго была вялікая бібліятэка, дзе захоўваліся часопісы, якія выходзілі ва ўсім свеце.
У пачатку 20 стагоддзя з двух бакоў да палаца былі зроблены мураваныя прыбудоўкі ў стылі неаготыкі. Бакавыя цагляныя карпусы маюць выразныя франтоны з гатычнымі вокнамі, а таксама вежамі розных памераў. Пасля рэканструкцыі палац налічваў ужо 19 пакояў, у тым ліку вялікі салон, сталовую, бібліятэку.
Ад бакавога фасада да уязной брамы ў сядзібу ішла галоўная ліпавая алея. У парку былі газоны, а таксама кветнік з рознымі гатункамі руж. Прыгожыя дзверы уязной брамы падчас Першай Сусветнай вайны знялі і вывезлі ў Германію немцы.
У парку знаходзіліся таксама і гаспадарчы двор. Да нашых дзён дайшоў будынак гаспадарчай пабудовы з самана.
Жонкай Тадэвуша Бохвіца была Браніслава з роду Цывінскіх. Яна зрабіла ў сядзібе летні пансіянат. Да Бохвіцаў ў Флер’янава праязжалі многія знакамітыя людзі, у тым ліку Нобелеўскі лаурэат пісьменнік Уладзіслаў Рэймант, артыст Януш Страхоцкі и канешне письменніца Эліза Ажэшка.
Улетку 1908 года Эліза Ажэшка раз з сяброўкай Марыяй Абрэмскай замовіла пакоі для летняга адпачынку ў сядзібе Бохвіцаў. Ажэшка вельмі упадабала сядзібу Фляр’янава, а таксама яе гаспадара – Тадэвуша Бохвіца. Іх сяброўства і перапіска доўжыліся з гэтага моманта каля двух гадоў – да самай смерці пісьменніцы. Падчас свайго адпачынку у Фляр’янава ў 1909 годзе пісьменніца разам з Тадэвушам Бохвіцам на аўтамабіле Юзафа Рэйтана з Грушаўкі наведала і іншы маёнтак Бохвіцаў – Паўлінава.
Госці сядзібы Фляр’янава ладзілі тут музыкальна-літаратурныя вечарыны, прымалі ўдзел у святах сям’і Бохвіцаў. Восенню 1909 года Эліза Ажэшка разам з Уладзіславам Рэймантам заклалі у сядзібе гай у памяць аб польскіх літаратарах. Дуб, пасаджаны рукою Элізы Ажэшкі ў 1909 годзе, захаваўся да нашых дзён на усход ад сядзібнага дома.
Пасля смерці Тадэвуша Бохвица ягоныя ўладанні перайшлі да сына Яна Бохвица, а потым і да ягоных родзічаў, якія сталі апошнімі гаспадарамі ў маёнтку.
Фота: Kisterny Kiryl, Ermolaev Alexey