Гэтая назова паходзіць ад старажытнага славянскага слова, ягоны сэнс ўжо цяжка дакладна зразумець. Магчыма ад яго ж узнікла і слова бездань. Ёсць яшчэ версія, што гэта было імя мясцовага князя.

Літоўскімі князямі сюды былі накіраваны Міжбуціс і Вішгірд, якія былі першымі вядомымі ўладарамі Бездзежа. У 1409 годзе Вітаўт падарыў Бездзеж трокскаму касцёлу Дзевы Марыі.

На пачатку 16 стагоддзя Бездзеж трапіў на тагачасную карту Еўропы. А ў 1566 годзе атрымаў статус мястэчка, тут пачалі праходзіць кірмашы. З тых жа часоў захаваліся ўзгадкі аб Бездзежу ў пісьмовых крыніцах у сувязі з тым, што пінскі князь Фёдар Яраслававіч паскардзіўся каралю Жыгімонту І на пробашча і канонікаў трокскага касцёла, якія палявалі на звяроў у ягоных лясах. Жыгімонт тады звярнуўся да парушальнікаў і яны паабяцалі заўсёды браць дазвол на паляванне ў князя.

Першы драўляны касцёл з’явіўся ў Бездзежы ў сярэдзіне 16 стагоддзя, выпадкова ён згарэў. А вось у 1622 годзе была пастаўлена драўляная уніяцкая царква, якую таксама нападкаў пажар. У 1706 годзе, падчас Паўночнай вайны, у Бездзежы таксама быў пажар – мястэчка падпалілі шведы.

У 1771 годзе ў Бездзежы адбылася бітва паміж прыхільнікамі Барскай канфедэрацыі і рускім войскам, якое было на тэрыторыі Рэчы Паспалітай з асабістага дазволу Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У верасні 1771 года ў мястэчку стаяў рускі атрад і была стаўка генерала Альвішава, а неўзабаве да мястэчка падышло рэгулярнае войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Міхалам Казімірам Агтінскім. 9 верасня 1771 года пачаўся штурм Бездзежа, у выніку якога генерал Альвішаў быў забіты, рускі атрад разбіты, а Бездзеж вернуты пад кантроль канфедэратаў. У 1791 годзе ў гонар гэтай перамогі, на месцы адкуль Агінскі кіраваў боем, была пастаўлена капліца. Існуе аднак і іншыя звесткі, што капліца была пастаўлена ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Так ці інакш, капліца захавалася да нашых дзён і нядаўна была адноўлена.

Пад канец 18 стагоддзя на падмурках старой царквы ў Бездзежы была пастаўлена новая уніяцкая царква. Яна была асвечана ў 1784 годзе. Драўляны будынак царквы мае рысы стылю барока. У 1863 годзе яна была перададзена праваслаўным і стала царквой Святой Троіцы. Гэты храм ніколі не зачыняўся і дзейнічаў падчас савецкай улады.

 А вось у 1820 годзе дзякуючы трылату Антонію Гедройцу у Бездзежы быў пабудаваны касцёл ў стылі неакласіцызм. Фундатарамі будаўніцтва храма былі таксама прадстаўнікі роду Ордаў. Касцёл быў асвечаны у гонар Святой Троіцы. Пасля Айчыннай вайны храм быў зачынены і ў ім зрабілі зернесховішча. З цягам часу ў будынка абваліўся дах і ён стаяў закінуты. У 1990 годзе будынак быў перададзены вернікам. Тады ж касцёл быў адноўлены і яго былі вернуты абразы, якія доўгі час захоўваліся па хатах мясцовых жыхароў.

У 1824 годзе ў Бездзежы была адкрыта школа, якая з 1825 да 1832 года была ў падпарадкаванні Віленскага універсітэта.

Да пачатку 20 стагоддзя Бездзеж страціў статус мястэчка і стаў вёскай. Падчас Першай Сусветнай вайны, у 1915 годзе, ў Бездзежы былі нямецкія войскі. З 1920 года Бездзеж уваходзіў у склад Польшчы і быў цэнтрам гміны Драгічынскага павета.

У 1999 годзе ў Бездзежы быў адкрыты музей “Бездежскі фартушок”, у якім захоўваецца больш за 700 розных экспанатаў. Аднак галоўнай ягонай славутасцю безумойна з’яўляюцца мясцовыя па-мастацку аздобленыя фартушкі.

Фота: Кісцерны Кірыл