З даўніх часоў гэтае паселішча мела назову Ганута. Ганута – слова балцкага паходжання, перакладаецца як “сцярэгчы”. Раней тут якраз праходзіла мяжа паміж балкімі плямёнамі і Полацкім княствам. Ёсць узгадкі, што тут быў нават замак з турмой, у якую саджалі за парушэнні ў пераходзе мяжы.
Маёнтак Ганута ўпершыню ўзгадваецца ў летапісах у 1501 годзе, калі тут уладарылі князі Гальшанскія. На той час тут быў млын, а ў 1930-я гады на тым жа месцы быў пастаўлены новы будынак, які у 2009 годзе быў разабраны, захаваліся толькі падмуркі.
У 1557 годзе берасцейскі падкаморы Дамінік Пац прадаў маёнтак Ганута Станіславу Садоўскаму. Пасля Садоўскага тут уладарылі Сангушкі, Славенскія, Зяновічы, Коцелы, а калі дачка Казіміра Коцела Разалія выйшла за Казіміра Ігнація Агінскага, то маёнтак Ганута аддалі за ёю ў пасаг. У сямейнай пары дзяцей не было, таму ў 1738 годзе яны вырашылі перапісаць маёнтак на брата Казіміра – Тадэвуша Францішка Агінскага. Тадэвуш Агінскі хутка рабіў дзяржаўную кар’еру. Ужо ў 20 гадоў ён быў выбраны дэпутатам на двухтыднёвы Варшаўскі сойм, а ў 30 гадоў стаў сенатарам і кашталянам трокскім.

У Тадэвуша Агінскага было шмат маёнткаў, але менавіта ў Гануце ў 1755 годзе ён вырашае пабудаваць сабе летнюю рэзідэнцыюи і дзеля гэтагазапрашае итальянскага архитэктара Абрахама Гену. Абрахам Гену разам са сваім сябрам прафесарам Віленскага універсітэта Тамашам Жаброўскім распрацоўваюць праект і за 10 гадоў гадоў тут паўстае палац у стылі барока з элемнтамі ракако. Палац меў шыкоўныя інтэр’еры, у ім былоа зроблена карцінная галерэя і сабрана вялікая бібліятэка. Ля палаца Тадэвуш Агінскі разбівае вялікі парк на 30 гектараў, які цягнуўся ўздоўж раки Гануткі, у парку таксама былі зроблены штучныя сажалкі.
У 1763 годзе Агінскі будуе на тэрыторыі сядзібы драўляны касцёл. Прыкладна ў той ж час, у 1765 годзе, тут былі пабудаваны две невялікія капліцы, якія захаваліся да нашых дзён. Адна з іх стаіць у цэнтры паселішча, недалёка ад колішняга палаца, а іншая на поўнач ад паселішча, побач з мясцовымі могілкамі.
Тадэвуш Агінскі зрабіў добрую кар’еру. Ён у хуткім часе стаў ваяводай трокскім, прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны і даволі рэдка бываў ў Гануце. Ён памёр у 1783 годзе і быў пахаваны ў Вільні побач з касцёлам Святога Яна, які ён фундаваў. Пасля смерці Тадэвуша ягоныя маёнткі адышлі да ягонага сына Францішка Агінскага, а з 1814 года тут пачаў уладарыць і ягоны ўнук – Міхал Клеафас Агінскі.
Міхал Клеафас прыехаў сюды без жонкі Ізабэлы, якая не захацела вяртацца на Беларусь і падала на развод. Неўзабавае Міхал ажаніўся ў другі раз з італьянкай Марыяй дэ Неры. Марыі вельмі спадабаліся гэтыя мясціны. Усе летнія месяцы Міхал з жонкай праводзяць у гэтай летняй рэзіденцыі, а ў астатні час жывуць у Залессі. У Гануту да Агінскіх прыязжаюць госці, праводзяцца балі і літаратурна-музыкальныя вечарыны. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што менавіта тут быў напісаны знакаміты паланэз ля-мінор (Развітанне з Радзімай), бо вядома, што ён быў напісаны ўлетку.
У 1822 годзе Агінскі, які меў праблемы са здароўем, пакідае Радзіму і з’язжае ў Італію. Ён памёр 1833 годзе ў Фларэнцыі, дзе ён і быў пахаваны. Пасле смерці Міхала тут пачынае ўладарыць ягоная сястра Юзэфа, а пасля яе сын Ян, які парадніўся з родам Ржавуцкіх.
Ржавуцкія рэканструявалі і аднавілі палац Агінскіх. Дарэчы у той час сюды завітваў Напалеон Орда і зрабіў малюнак палаца:

Пры Ржавуцкіх насупраць палаца праз возера была пабудавана Успенская царква. Яна была асвечана ў 1881 годзе.
У 1891 годзе ў Гануце з’явілася царкоўная школа для дзяўчынак, а потым і народная вучэльня. Сюды працаваць быў адпраўлены Васіль Сухі – бацька авіяканструктара Паўла Сухога. Тут жа ён пазнаёміўся з ягонай маця Елізаветай Гіціч, якая нарадзілася ў Гануце. Дарэчы ў гэтай жа вучэльні ў 1912-13 гг. працаваў Рыгор Шырма – беларускі фалькларыст і музычны дзеяч.
Падчас Першай Сусветнай вайны Ганута была ў прыфрантавой паласе, у палацы немцы зрабілі штаб. Многія будынкі у той час моцна пацярпелі аб баёў.
Пасля Ржавуцкіх ў Гануце гаспадарылі Валовічы. Апошнімі гаспадарамі Гануты былі Тадэвуш Валовіч і ягоны сын Юры. У 1939 годзе Вілейшчына ўвайшла ў БССР. Палац Агінскіх тады зрабілі цэнтрам саўгаса “17 верасня”, а падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак быў цалкам зруйнаваны. Быў страчаны і тапонім Ганута – паселішча злучылася з суседняй вёскай Ручыца.