Упершыню ў летапісах Беніца ўзгадваецца ў 1507 годзе. У 1554 г. яна належала роду Астравухаў, а ў 1576 г. перайшла да Валовічаў. У 1634 г. Беніцу набывае Самуэль Іеранім Коцел і тут пачынае уладарыць старажытны род Коцелаў, які адносіўся да гербу Пелікан.

З канца 17 стагоддзя ў Беніцы ўладарыць сын Самуэля Іераніма – Міхал Казімір Коцел, які быў кашталянам віцебскім, ваяводай трокскім, а з 1710 г. – падскарбіем ВКЛ. Наконт ўзнікнення мясцовага касцёла існуе легенда
У 1690 г. Міхал Казімір Коцел ехаў па тутэйшым шляху з Маладзечна у Ашмяны. Неўзабаве конь звар’яцеў і панёс брычку з ягонай дачкой. Бацька пачаў маліцца Богу, абяцаў шчыра падзякаваць, кали ўсе скончыцаа добра. Неўзабаве конь спыніўся і дачка была выратавана.
Міхал Казімір Коцел стрымаў сваё слова і на гэтым жа самым месцы распачаў будаўніцтва касцёла. Ён асабіста кіраваў будоўляй касцёла, які ў 1704 г. быў асвечаны ў гонар Святой Троіцы. Двухпавярховы крыжападобны у плане касцёл з’яўляецца помнікам стылю барока, мае унікальныя акустычныя якасці.

Міхал Коцел запрасіў у Беніцу манахаў-бернардынцаў і фундавай тут будаўніцтва кляштара. Манахт пабудавалі кляштар і адкрылі пры ім школу. У 1851 г. царскімі ўладамі быў дадзены загад клаштар зачыніць, а пасля паўстання К.Каліноўскага будынак кляштар і наогул быў разабраны на цэглу.
Вакол касцёла і кляштара была пастаўлена мураваная агроджа з брамай, яна захавалася да нашых дзён.

Ад месца, дзе раней стаяў кляштар, у розныя баки ішлі падземныя хады, а вось каля самога касцёла Міхалам Казімірам быў зарыты скарб – на той выпадак, калі касцелу спатрэбіцца рамонт.
Кажуць, што у 1960 г. нейкія людзі з Масквы спрабавалі падняць пліту і выцягнуць скарб, але ў той жа момант па фасаду касцёла пайшла трэшчыны – тады працу спынілі.
У канцы 1980-х у касцёле пачалася рэстаўрацыя, якая марудна працягваецца і цяпер. Падчас яе пад падлогай касцёла быў знойдзены склеп з пахаваннямі, ў якім былі 34 труны каталіцкіх манахаў, 1 труна праваслаўнага святара, а таксама пахаванні роду Коцелаў.

Па чутках падчас рэстаўрацыі паляўнічыя за скарбамі ўсё зрабілі сваю справу – падкапалі пліту, выцягнулі скарб і зніклі ў невядомым напрамку. Аднак пасля гэтага амаль ўсё загінулі пры розных невядомых абставінах. Выратаваўся толькі той, хто ахвярваў грошы на будаўніцтва храма.
ЛАЙФХАК. Зараз касцёл зачынены, але патрапіць туды магчыма. З левага боку касцела ёсць дзвер, зачыненая рашоткай. Шчыліны даволі вузкія, але даступныя для звычайнага чалавека. У касцёле можна агледзець інтэр’ер, а таксама падняцца на правую башню. Лесвіца даволі вузкая, а ступені месцамі трухлаватыя – будзьце уважлівы! Як узнагарода – шыкоўны від на сам касцёл ды наваколле.
Шляхцічы Коцелы зрабілі ў Беніцы сваю рэзідэнцыю. Ў 1779-81 гг. яна запрасілі сюды італьянскага архітэктара Карла Спампані, які будуе палац. Драўляны палац быў аднапавярховым і меў эклектычныя рысы — спалучэнне класіцызму з народным дойлідствам.
У палацы быў кабінет старажатнасцяў з калекцыямі нумізматыкі і геральдыкі, бібліятэка, мастацкая галерэя, сямейны архіў. Уваход у палац упрыгожвалі гарматы.
У канцы 18 — пачатку 19 ст. у Беніцы ўладарыў Міхал Тадэвушавіч Козел — праўнук фундатара касцёла. Ён займаў пасаду шамбеляна пры каралі Станіславе Аўгусце Панятоўскім , а падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі быў генерал-маёрам паўстанцкага войска. Падчас вайны 1812 года ён падтрымаў Напалеона і нават прымаў яго у сваім палацы у Беніцы.
Міхал Тадэвушавіч быў апошнім з роду Коцелаў па мужчынскай лініі — дзяцей у яго не было. Памёр ён у 1813 годзе і Беніца перайшла да ягонай пляменніцы, якая была ў шлюбе з Казімірам Швыкоўскім.
Швыкоўскія працягнулі ўпрыгожваць палац, а ў пакоі дзе прымалі Напалеона — зрабілі мемарыяльную залу. Яны прымалі ў палацы шмат гасцей. Так у розныя часы тут гасцявалі Станіслаў Манюшка, Тамаш Зан, Ян Ходзька, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч. Быў тут і Напалеон Орда, які пакінуў малюнак палаца:

Як можна пабачыць на малюнку, недалёка ад палаца были зроблены сажалкі. Таксама ўвакол палаца быў разбіты парк, ад яго зараз амаль ничога не засталося. Палац таксама быў знішчаны — яго спаліліў самых канцы Айчыннай вайны, калі немцы ўжо пакінулі Беніцу.
Пры Швыкоўскіх у Беніцы была вялікая гаспадарка: піваварня, два вінакурныя заводы, карчма, пастаялы двор, крамы. На той час Беніца была мястэчкам, тут праходзілі кірмашы. З тых часоў дайшоў будынак з бутавага каменю з датай «1836», яго лічаць свіранам або броварам.
У 1886 г. недалёка ад касцёла з бутавага каменю была пабудавана праваслаўная царква. Ёсць версія, што гэты будынак спачатку будаваўся як касцёл, бо галоўны касцёл пасля паўстання Кастуся Каліноўскага быў перададзены праваслаўным. У 1919 годзе храмы памяняліся: стары касцёл зноў стаў каталіцкім касцёлам, а «новы» касцёл стаў праваслаўнай царквой. За савецкім часам абодва храма былі закрыты, а з 1990з храм вярнулі вернікам і ён дзейнічае як Пакроўская царква.

Фота: Kisterny Kiryl, Ermolaev Alexey
